Вышэйшая вайсковая школа Аб'яднаных навучальных устаноў Сіл абароны Эстоніі выпусціла рэкламу, у якой расійскі танк Т-90 рассыпаецца ў пыл пад нерухомым позіркам эстонскага салдата. Гэты ж салдат у роліку супрацьстаіць мядзведзю.
Таксама рэклама з эстонскім салдатам і мядзведзем з'явілася на шкле вокнаў гарадскіх аўтобусаў Таліна. Слоган гаворыць: «Важна, хто побач з табой, а не хто перад табой».