13.06.2018 / 17:56

У Маскве забілі і расчлянілі беларуса 11

Страшнае забойства здарылася ў Маскве. Пачалося ўсё з таго, што позна ўвечары 11 чэрвеня, адна з жыхарак Масквы ў кантэйнеры для смецця ўбачыла пакет з фрагментамі частак цела. Яна спалохалася і выклікала паліцыю.

Праваахоўнікі неадкладна прыбылі на месца здарэння. У сметніцы яны знайшлі галаву і ногі невядомага мужчыны.

Паліцыя высветліла, што ахвярай забойцаў стаў 42-гадовы беспрацоўны ўраджэнец Беларусі. Як паведаміла 13 чэрвеня Агенцтву гарадскіх навін «Масква» крыніца ў праваахоўных органах, па падазрэнні ў забойстве затрыманы 51-гадовы ўраджэнец Кемераўскай вобласці і 36-гадовая жанчына з Бранскай вобласці.

Пры ператрусе кватэры ў ванне знайшлі астатнія часткі цела забітага. Мяркуецца, што яны раздзялілі труп нажоўкай.

6
,,поедем-поедим с ним,, / Адказаць
13.06.2018 / 18:26
,,Каклеты,, зрабіць не пасьпелі? Маглі б шчэ зельцу,ды халадцу наварыць... Якому-сць satanu пад піўко- с...
0
Анна / Адказаць
13.06.2018 / 18:33
вот ужасы,одичали совсем.
3
Пятрок / Адказаць
13.06.2018 / 18:40
Трэці Рым. Скрэпы "русского мира".
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру