13.06.2018 / 18:25

Прэм'ер-міністр Грузіі сышоў у адстаўку 1

Георгій Квірыкашвілі.

Пра сыход у адстаўку Георгій Квірыкашвілі паведаміў на экстранным брыфінгу ў Тбілісі ўвечары 13 чэрвеня. Ён паведаміў, што напярэдадні правёў кансультацыі з кіраўніцтвам партыі «Грузінская мара» і прыйшоў да высновы, што ў іх розныя пункты гледжання на сітуацыю ў краіне.

Адстаўка Квірыкашвілі аўтаматычна азначае адстаўку кабінета міністраў. У адпаведнасці з заканадаўствам Грузіі ў бліжэйшыя сем дзён партыя «Грузінская мара» павінна прадставіць кандыдатуру новага прэм'ера, а прэзідэнт унясе яе ў парламент.

Квірыкашвілі ўзначаліў грузінскі ўрад у верасні 2015 года. Да гэтага ён быў міністрам эканомікі і ўстойлівага развіцця ў кабінеце Бідзіны Іванішвілі.

У канцы мая ў Грузіі адбываліся масавыя акцыі пратэсту ў сувязі са справай аб забойстве двух падлеткаў, пры расследаванні якой не быў знойдзены адзін з забойцаў. Іх удзельнікі патрабавалі ў тым ліку і адстаўкі Квірыкашвілі.

0
шура / Адказаць
13.06.2018 / 18:40
Это поступок настоящего мужчины. Слава ему.
К сожалению, мужчин в Беларуси все меньше и меньше, а белорусских женщин начнут оплодотворять азербайджанцы и китайцы: кому же еще, если своих настоящих мужиков нет? Так мы и растворимся в море наций.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру