Беларусь заняла пятае месца ў сусветным рэйтынгу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па колькасці суіцыдаў.
У апошнім дакладзе арганізацыі выкарысталі дадзеныя статыстыкі за 2016 год. У Беларусі на сто тысяч насельніцтва здараецца 26,2 суіцыду за год.
У сумным рэйтынгу нашу краіну апярэджваюць толькі Літва (31,9 суіцыду на сто тысяч), Расія (31), Гаяна (29,2) і Паўднёвая Карэя (26,9).
У топ-10 еўрапейскіх краін з самай вялікай колькасцю суіцыдаў — сем былых савецкіх рэспублік.
Паказчык Украіны — 22,4, Латвіі — 21,2, Польшчы — 16,2.