У плане дзеянняў па рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ў галіне праў чалавека пакінуць увядзенне ва Украіне грамадзянскіх партнёрстваў.

Пра гэта падчас круглага стала ў офісе Амбудсмена заявіў Уладзіслаў Уласюк, генеральны дырэктар Дырэктарата па правах чалавека, доступу да правасуддзя і прававой дасведчанасці міністэрства юстыцыі Украіны, паведамляе Українська правда.

«Кабінет Міністраў павінен распрацаваць законапраект і падаць на разгляд Вярхоўнай Рады да IV квартала 2019 года», — сказаў ён.

Пазней на сайце міністэрства юстыцыі Украіны з'явілася ўдакладненне, што пытанне пакуль не вырашана і патрабуе дапрацоўкі.

Праваабаронца ЛГБТ-цэнтра «Наш свет» Андрэй Краўчук заявіў, што гэта прынцыповае пытанне, якое «дэманструе, ва Украіне — каштоўнасці Расіі ці Еўропы». Таксама ён адзначае, што грамадзянскія партнёрствы, якія можна рэгістраваць, вырашаць пытанне бяспраўя пры сумесным жыцці ЛГБТ-пар.

Прадстаўнік Рады ўдзельнікаў баявых дзеянняў і АТА Міхаіл Сліпчанка на круглым стале заклікаў «засцерагчы ад неабдуманых крокаў, накіраваных на разбурэнне ўкраінскіх традыцыйных каштоўнасцей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?