Беларускія праваахоўныя органы чакаюць экстрадыцыі з Украіны затрыманага на мінулым тыдні ў Данецку аднаго з былых кіраўнікоў Беларускага металургічнага завода.Адпаведныя дакументы цяпер рыхтуюць органы пракуратуры, паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі.
Пасада і прозвішча падазронага ў інтарэсах следства не раскрываюцца.
Справа па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства) была распачата ў дачыненні да затрыманага і яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі ў снежні 2004 года па факце злачынства, учыненага двума месяцамі раней. У кастрычніку 2004 года падазроны па змове з пасрэднікам, прадстаўніком адной з расійскіх камерцыйных структур, пад дагавор аб пастаўцы дабавак для вырабу сталі на суму прыкладна 1 млн. долараў перавёў гэтыя сродкі па падробных дакументах на рахункі некалькіх фірм без узгаднення з кіраўніцтвам бакоў. Потым грошы былі знятыя з рахункаў гэтых фірм.
Пазней у дачыненні да падазроных была распачата яшчэ адна крымінальная справа — па арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Аднак яны змаглі скрыцца.
Другі фігурант знаходзіцца ў вышуку.