13.06.2018 / 22:43

Ад зараду батарэі да руху мышы: якую інфармацыю пра нас збірае Facebook? 8

Кіраўніцтва Facebook апублікавала адказы на пытанні амерыканскіх кангрэсменаў, на якія заснавальнік сэрвісу Марк Цукерберг не змог ці не паспеў адказаць падчас слуханняў у кангрэсе.

У прыватнасці, сацыяльная сетка падрабязна пералічвае ўсе звесткі пра карыстальнікаў і прылады, якія яна збірае і адсочвае:

  • Звесткі пра прыладу. Аперацыйныя сістэмы, версіі праграмнага забеспячэння, узровень зараду батарэі, магутнасць мабільнага сігналу, даступнае месца для захоўвання файлаў, тып браўзера, тыпы і назвы дадаткаў і файлаў, убудовы.
  • Звесткі пра аперацыі. Напрыклад, ці адкрыта акно, альбо яно знаходзіцца ў фонавым рэжыме; рухі мышы (гэта дапамагае адрозніваць людзей ад ботаў).
  • Ідэнтыфікатары. Унікальныя ідэнтыфікатары, ID прылады і іншыя ідэнтыфікатары, у тым ліку з гульняў, дадаткаў або асабістых акаўнтаў, ID сямейных прылад (і іншых ідэнтыфікатараў, звязаных з прадуктамі Facebook і прывязаных да адной прылады або акаўнта).
  • Сігналы прылады. Сігналы Bluetooth і інфармацыя пра найбліжэйшыя пункты доступу да Wi-Fi, радыёмаякі і мабільныя вышкі.
  • Звесткі пра налады прылады. Інфармацыя, якую карыстальнік дазваляе атрымаць праз налады — напрыклад, доступ да геалакацыі, камеры і фатаграфій.
  • Сетка і сувязь. Назва мабільнага аператара або правайдэра карыстальніка, мова, гадзінны пояс, нумар мабільнага тэлефона, IP-адрас, хуткасць сувязі і, у некаторых выпадках, інфармацыя пра найбліжэйшыя або падлучаныя да той самай сеткі прылады, што дапамагае, напрыклад, перадаць відэазапіс з тэлефона на тэлевізар карыстальніка.
  • Cookie-файлы. Інфармацыя з сookie-файлаў, якая захоўваецца на прыладзе карыстальніка, у тым ліку ID і налады.

17
Vlad / Адказаць
13.06.2018 / 23:03
Нарушение демократических принципов. А хотя нет....наверное снова Путин виноват
8
ЯНКА / Адказаць
13.06.2018 / 23:04
★ Ганьба! Ганьба фэйсбанутым!!! ★
6
Отож! / Адказаць
13.06.2018 / 23:26
Ну, кто еще хочет бесплатного сыра в мышеловке? Тут последним остолопам должно стать понятно, что социальные сети - это в благовидной оболочке автодосье и целенаправленная реклама и сбор всей информации, до которой дотянутся ручки владельцев сети.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру