«Версія» абураецца, што гуманітарная дапамога пайшла не ў квазірэспублікі, а ў Краматорск, які знаходзіцца пад кантролем Украіны. Адметна, што Краматорск, украінскі горад з украінскай уладай, журналіст называе «акупаваным».

На думку расійскага выдання, Лукашэнка заўсёды на баку Кіева.

«Па сутнасці, Лукашэнка, як мінімум, двойчы выратаваў кіеўскі рэжым. А цяпер яшчэ з рукі падкормлівае гуманітарнай беларускай тушонкай карнікаў, якія заседзеліся ў акопах», — піша «Версія».

Атакуе выданне не толькі Лукашэнку. Пасла Беларусі ва Украіне «Версія» называе «вялікім прыхільнікам Незалежнай і яе новых герояў». Таксама выданне сцвярджае, што беларускія грамадзяне ўдзельнічаюць у канфлікце пераважна на ўкраінскім баку, а ўдзел на баку так званых «народных рэспублік» — адзінкавыя выпадкі.

«І калі па вяртанні ў Беларусь «патрыётам», якія змагаліся разам з украінскімі карнікамі-нацыяналістамі, аддаюцца пашана і слава, то сапраўдных герояў Данбаса могуць і пасадзіць»,

— піша «Версія».

Варта адзначыць, што Беларусь ва ўкраінскім канфлікце заняла пазіцыю строгага нейтралітэту. Пад крымінальны пераслед падпадаюць як тыя грамадзяне Беларусі, што паехалі ваяваць на баку ДНР-ЛНР, так і тыя, што пайшлі добраахвотнікамі ва ўкраінскія сілавыя структуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?