Кузняцоў пералічвае стандартныя прэтэнзіі расійскіх чарнасоценцаў да беларускіх улад: «падтрымка» Украіны, справа рэгнумаўцаў, міфічная «беларусізацыя адукацыі», Дзень Волі — 2018, адкрыццё помніка Касцюшку…

На думку аўтара, беларускія ўлады стараюцца абапірацца на местачковы нацыяналізм, каб абгрунтаваць неабходнасць незалежнасці Беларусі. Кузняцоў прызнае, што ў першыя гады свайго кіравання Лукашэнка стрымліваў нацыяналізм, таму што сам збіраўся ўзначаліць Расію. Але як толькі Лукашэнку згубіў гэтую надзею, кіраўнік Беларусі нібыта стаў праводзіць больш незалежную і нацыяналістычную палітыку. Асабліва гэта праявілася ў 2014 годзе, пасля анэксіі Крыма.

Аўтар піша, што большасць беларусаў настроена па-прарасійску, а улады з імі дамаўляцца нібыта не хочуць. Чарнасоценец малюе незайздросную будучыню Беларусі:

«З-за нежадання дамаўляцца з па-прарасійску настроенымі грамадзянамі ў братазабойчыя войны былі ўцягнутыя Малдова, Грузія і Украіна… Сышоўшы з-пад «імперскай апекі» Масквы, Арменія і Азербайджан увайшлі ў крывавы клінч, з якога ім яшчэ доўга не выбрацца».

Але Беларусь, як мяркуе Кузняцоў, можа гэтага пазбегнуць. Для гэтага ўсяго толькі трэба вярнуцца пад крыло двухгаловага арла:

«У будучыні да расійска-беларускага саюза магла б далучыцца Украіна ці, прынамсі, тыя дзяржаўныя ўтварэнні, якія былі абвешчаны на тэрыторыі гістарычнай Наваросіі. Пасля паўнавартаснай рэалізацыі праекта Саюзнай дзяржавы створаную канфедэрацыю можна было б перайменаваць у Расійскі саюз».

Цікава, што Кузняцоў не першы, хто кажа пра неабходнасць стварэння так званага «Расійскага саюза». Раней з падобнай ініцыятывай выступіў іншы чарнасоценец — Кірыл Авяр'янаў-Мінскі.

Чытайце таксама: Расійскія СМІ загаварылі пра стварэнне Расійскага саюза з Беларуссю ў складзе, на чале з Пуціным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?