14.06.2018 / 09:40

Названа самая прыгожая ў свеце футбольная заўзятарка ФОТА 12

Бельгійка Зоэ Брунэт стала пераможцай конкурсу «Міс мундыяль — 2018». Пра гэта паведамляе партал Canalc.be.

«Я ганаруся сваім тытулам, Спадзяюся, што і бельгійская зборная, як і я, выйграе чэмпіянат свету», — заявіла пасля перамогі Брунэт. Другое месца заняла прадстаўніца Германіі Анахіта Рэбайн, трэцяе — датчанка Аманда Петры.

Конкурс праходзіў у нямецкім Фрайбургу. У ім узялі ўдзел прадстаўніцы 32 краін — удзельніц чэмпіянату свету 2018 года. Паводле правілаў мерапрыемства, усе ўдзельніцы павінны былі разбірацца ў футболе і быць ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў.

Каб сачыць за чэмпіянатам было яшчэ цікавей, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

14
Ганна / Адказаць
14.06.2018 / 10:06
Ага. Прам бачна якая яна бельгійка. Благародных кравей
3
астап / Адказаць
14.06.2018 / 10:18
рэклама мундыяля ў Рассеі падчас галадоўкі Сенцова да вайны в Украіне.......не варта
16
Пацыфіст / Адказаць
14.06.2018 / 11:36
Калі б удзельнічалі беларускія дзяўчаты, то гэтай бельгійцы "не свяціла б" нават трэцяе мейсца!!!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру