14.06.2018 / 10:23

Веласіпедыст загінуў пад коламі аўтамабіля ў Крупскім раёне

Аварыя адбылася 13 чэрвеня каля 22.40 на 50-м км аўтадарогі Крупкі — Талачын каля вёскі Стары Бобр, піша БелТА.

Кіроўца «Опеля Астра» пры раз'ездзе з сустрэчнай машынай, якая яго асляпіла, збіў веласіпедыста, што рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку ДТЗ мужчына ад атрыманых траўмаў памёр у рэанімацыі.

Кіроўца легкавіка быў цвярозы. Машына яму не належыць, тэхагляд адсутнічае.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру