Пракурор папрасіў Вярхоўны суд пакінуць прысуд аўтарам «Рэгнума» без зменаў, а апеляцыйную скаргу без задавальнення. Пра гэта ён заявіў, выступаючы 14 чэрвеня ў судзе на паседжанні па разглядзе скаргі асуджаных, піша Tut.by.

Па словах пракурора Андрэя Савановіча падставы і падставы для распачынання крымінальных спраў меліся, а рашэнне суда першай інстанцыі прынята абгрунтаванае.

- Адсутнасць рашэнняў аб прызнанні публікацый абвінавачаных экстрэмісцкімі, пра блакаванне рэсурсаў, дзе яны размешчаны, уключэнне артыкулаў у зборнікі не з'яўляюцца перашкодай для прыцягнення абвінавачаных да крымінальнай адказнасці, — заявіў пракурор Андрэй Савановіч. — З улікам выкладзенага прысуд пакінуць без зменаў, а апеляцыйную скаргу без задавальнення.

Падчас першага пасяджэння ў Вярхоўным судзе 12 чэрвеня асуджаныя прасілі адмяніць прысуд і ўсе абвінавачванні з іх зняць. Скаргу разглядалі трое суддзяў Вярхоўнага суда.

Рашэнне Вярхоўнага суда па скарзе будзе агучана 14 чэрвеня ў 12.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0