Грамадства1616

У кватэры кіраўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая — ператрус

Следчыя дзеянні праводзіць Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Канкрэтныя абвінавачанні ў адрас кіраўніка інфармацыйнага агенцтва пакуль невядома, бо ў кватэру нікога з калег не пусцілі. 

Прыехалі следчыя, з сабой прывезлі ксеракс, з якім і падняліся ў кватэру да Ліпая.

Адметна, што сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру, якая фармальна належыць не Алесю Ліпаю, а яго сыну.

Ліпай адразу ж звязаўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім і да яго прыходу не адмыкаў дзвярэй.

Да дома, дзе жыве Ліпай, прыехалі праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Тацяна Равяка, а таксама кіраўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў — Андрэй Бастунец і Барыс Гарэцкі. Ліпай прасіў, каб панятым быў хтосьці з іх, але супрацоўнікі ДФР гэтага не дазволілі. Не пусцілі ў кватэру і адваката. У якасці панятых следчыя запрасілі работнікаў жыллёва-камунальнай службы.

Ператрус пачаўся а 7-й раніцы і праходзіць у рамках крымінальнай справы. Якой — пакуль не паведамляецца.

Тэлефон самога Ліпая адключаны. А 14.30 Ліпая павезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў.

БелаПАН — адзінае ў краіне незалежнае інфармацыйнае агенцтва. БелаПАН быў таксама генеральным спонсарам канцэрта на Дзень Волі ў 2018 годзе.

52-гадовы Алесь Ліпай вядомы таксама як аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі і чалавек вялікай мужнасці. У чэрвені 1996 года, падчас аперацыі па вызваленні дзяцей, узятых у закладнікі тэрарыстам у дзіцячым садку ў Мінску, браў інтэрв'ю ў тэрарыста, адцягваючы тым самым ягоную ўвагу на сябе. Ліпай стварыў БелаПАН яшчэ ў 1991 годзе і нязменна ім кіраваў.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявіцкім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі

Блогер Сяргей Бяспалаў расказаў, чаму ажаніўся летась, а адсвяткаваў гэта толькі цяпер3

Урад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную агародніну з «недружалюбных краін». Робячы добрую міну пры кепскай гульні7

Трамп: Пуцін не разумее, што, калі б не я, з Расіяй ужо шмат рэальна кепскага б здарылася15

«І вось гэта вось зрабілі з народам!» Азаронак выдаў за ўкраінку французскую тыктокерку — усё з-за сіняга і жоўтага8

Класнаму гомельскаму медыяпраекту «Флагшток» трэба фінансавая падтрымка1

«Ужо не ведаеш, куды звяртацца». Бацька Анжалікі Мельнікавай расказаў, што яму вядома пра дачку20

Настаўніца з Кобрына расчуліла тыкток відэа з лістамі ад бацькоў

Уводзяцца новыя правілы для аўтамабільных парковак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць