14.06.2018 / 12:05

На выходных — дажджы  1

У пятніцу, 15 чэрвеня, ноччу месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях моцныя дажджы.

Ноччу і раніцай +11.. + 17°С, удзень +17.. + 23°С, па захадзе да + 25 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

16 чэрвеня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу +10.. + 17°С, максімальная днём +18.. + 25°С, па паўднёвым усходзе да + 27°С.

17 чэрвеня надвор'е абумовіць цёплая няўстойлівая паветраная маса, з тэрыторыі Украіны. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу +11.. + 17 ° С, максімальная днём +21.. + 28 °С.

1
Алексей / Адказаць
14.06.2018 / 13:08
Спасибо Украина, надеемся и ждем
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру