Няшчасны выпадак адбыўся ў аграгарадку Пелішча 13 чэрвеня прыкладна ў 16.20, піша БелТА.

Аднагадовая дзяўчынка зайшла ў гаспадарчую пабудову, узяла з тумбачкі пластыкавую бутэльку і выпіла вадкасць, якую бацька выкарыстоўваў для барацьбы з каларадскім жуком. Дзяўчынка ў рэанімацыі.

У момант здарэння дзіця знаходзілася пад наглядам бабулі. Бацькі дзяўчынкі выхоўваюць яшчэ пяцярых дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0