14.06.2018 / 12:51

Мінскі заапарк абірае імя для зубраняці ФОТА прапануйце свае варыянты ў каментарах! 88

У сярэдзіне траўня ў Мінскім заапарку нарадзілася зубраня. Цялятка падрасло і добра гадуецца, толькі яму не хапае найлепшай мянушкі. Заапарк распачаў конкурс на варыянт імені для свайго мужнага гадаванца.

Умовы простыя:

  • мянушка зубраняці павінна пачынацца на літару «Б» (па правілах міжнароднай племянной кнігі, першая літара ў імені кожнага зубраняці павінна быць такой жа, як у назве краіны, у якой ён нарадзіўся);
  • памятаем, што ў нас — хлопчык, і ён вырасце ў станістага магутнага прыгажуна;
  • мянушка павінна быць мілагучнай;
  • мянушка не павiнна быць чалавечым імем.

«Абавязкова трэба быць падпісантам суполкі «Мінскі заапарк» і зрабіць рэпост да сябе на старонку. Свае варыянты пакідайце ў каментарах пад гэтым пастом», — просяць арганізатары конкурсу.

Прапановы прымаюцца да 1 ліпеня, паўдзельнічаць у конкурсе можа любы ахвотныы. Аўтара найлепшай прапановы чакае прыемны сюрпрыз ад Мінскага заапарка!

Вынікі конкурсу будуць падведзены на свяце ў Дзень Незалежнасці, 3 лiпеня.

6
Наталя / Адказаць
14.06.2018 / 13:16
предлагаю выпустить их на свободу
9
хамса / Адказаць
14.06.2018 / 13:44
Буян
13
Віктар / Адказаць
14.06.2018 / 13:48
Brutto)
Паказаць усе каментары/ 88 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру