Няшчасны выпадак адбыўся 12 чэрвеня на тэрыторыі прыватнага вытворчага прадпрыемства, паведамляе прэс-служба СК.
Каля 12 гадзін рабочыя знайшлі ля вібрапрэсавай устаноўкі 16-гадовага падлетка з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі. Школьнік быў экстрана шпіталізаваны. Цяпер ён у рэанімацыі.
Па дадзеных следства, 11 чэрвеня юнак быў дапушчаны да працы без заключэння працоўнага дагавора, навучання і інструктажу па тэхніцы бяспекі. На наступны дзень яму даручылі размяшчаць драўляныя брускі паміж паддонамі з гатовай прадукцыяй (тратуарнай пліткай) на вібрапрэсавай устаноўцы.
У дачыненні да дырэктара прадпрыемства заведзена крымінальная справа (парушэнне правілаў аховы працы), ён затрыманы.
0
0
0
0
0
0