14.06.2018 / 15:29

Чуткі: адстаўлены міністр энергетыкі Патупчык зарабіў мільёны даляраў на пастаўках вугалю з ЛДНР у Еўрасаюз? 10

У пачатку мая Лукашэнка адхіліў ад работы міністра энэргетыкі Уладзіміра Патупчыка, які прабыў на пасадзе пяць гадоў.

Вядома, што катэдж экс-міністра ля Драздоў арыштаваны, а афіцыйная прычына адхілення — «спрыянне стварэнню незаконнага сямейнага бізнесу».

Чытайце: Стала вядома, за што звольнілі міністра энергетыкі

Можна меркаваць, што цяпер міністр знаходзіцца пад вартай. 

Новы паварот гісторыі дае адзін з расійскіх аўтарытэтных тэлеграм-каналаў. Ён прысвяціў артыкул адыёзнай прапуцінскай актывістцы Хрысціне Патупчык, якая вядомая арганізацыяй цкавання некаторых расійскіх апазіцыйных дзеячаў і СМІ.

Крыніцы тэлеграм-канала паведамляюць, што беларускі экс-міністр прыходзіцца Хрысціне Патупчык стрыечным дзядзькам. 

«Па некаторых падліках, з 2013 года ён зарабіў $40 мільёнаў на арганізацыі паставак вугалю з ЛДНР у Еўрасаюз праз падстаўныя польскія юрыдычныя асобы. А ў Данбас ён адгружаў салярку і бензін», — паведамляюць крыніцы. 

Але, маўляў, пасля інфармацыі аб меркаванай адстаўцы Суркова (памочніка Пуціна, які курыруе непрызнаныя рэспублікі), пэўныя расійскія сілы на чале з віцэ-прэм'ерам Дзмітрыем Казаком вырашылі адхіліць Патупчыкаў ад хлебнага бізнесу. 

Таксама паведамляецца, што жонка Патупчыка жыве асобна ў Калінінградзе. Называецца і імя яго маладой каханкі, якая, у сваю чаргу, нібыта цяпер стала знаходзіцца ў Вене.

«Нашай Ніве» не ўдалося ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтыя чуткі.

АЯ

9
#хишты / Адказаць
14.06.2018 / 15:32
адзін з расійскіх аўтарытэтных тэлеграм-каналаў
https://nn.by/?c=ar&i=211197
+++++++++++
Пешы ысчо.
2
dg / Адказаць
14.06.2018 / 15:45
 даже Трамп пришёл в основном потому, чтобы местного производителя возродить и технологии вернуть. а здесь же развалили всё, только перепродать что-нибудь и в карман положить. и свои конторки вокруг всех сфер деятельности
1
мдзя.. / Адказаць
14.06.2018 / 15:54
Во кубло лукашысцкае што творыць.. А вакульчык што? Ні сном, ні духам пакуль патупчык мільёны калацыў?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру