14.06.2018 / 15:32

На месцы знесеных крыжоў ля рэстарана ў Курапатах з'явіўся шлагбаум 5

Работнікі Бараўлянскага сельсавета ўсталявалі ў ахоўнай зоне Курапатаў шлагбаум на «стыхійнай» сцяжынцы, расказаў Радыё Свабода намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Сцяжынка, на якой з'явіўся шлагбаум, праходзіць праз ахоўную зону мемарыяла Курапаты, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсіяў былі забітыя дзясяткі тысяч, калі не сотні тысяч беларусаў. Як мяркуюць абаронцы Курапатаў, гэтай дарогай карыстаюцца супрацоўнікі і пастаўшчыкі прадуктаў у рэстаран, што месціцца за 50 метраў ад мемарыяла.

Каб спыніць рух аўто праз «стыхійную» сцяжынку, актывісты 12 чэрвеня ўсталявалі пасярод яе крыжы, але ў ноч на 13 чэрвеня невядомыя зламалі крыжы і склалі іх ля дарогі. Актывісты аднавілі крыжы ўдзень, але наступнай ноччу крыжы зніклі зусім.

10
ten / Адказаць
14.06.2018 / 16:00
Работнікі Бараўлянскага сельсавета?
власти разрешили ресторан и власти же перекрывают черный ход для еды))
правая рука не знает, что делает левая
0
Пытаннечкі / Адказаць
14.06.2018 / 17:16
Незаконныя транспартныя шляхі для падвозу прадуктаў? Ізноў прамое парушэнне заканадаўства? Колькі можна? 
1
Пытанне / Адказаць
14.06.2018 / 17:47
А што нам кажуць правілы дарожнага руху наконт праезда аўтатранспарту па зялёнай зоне?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру