Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Арменіі Армэн Грыгаран на сустрэчы з паслом Беларусі Ігарам Назарчуком выказаў глыбокую занепакоенасць Ерэвана ў сувязі з тым, што Мінск прадае ўзбраенне Азербайджану. Пра гэта ён распавёў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Беларусь, якая з'яўляецца дружалюбнай краінай Арменіі, якая мае партнёрскія абавязацельствы, прадае Азербайджану ўзбраенне, тым самым спрыяючы гонцы ўзбраенняў у рэгіёне, якая ставіць пад пагрозу намаганні па падтрыманні стабільнасці ў рэгіёне», — напісаў Грыгаран.