На сайце Say.by можна ўбачыць адмысловую карту, дзе знаходзяцца запраўкі, што ўдзельнічаюць у выставе

На сайце Say.by можна ўбачыць адмысловую карту, дзе знаходзяцца запраўкі, што ўдзельнічаюць у выставе

Ініцыявала праект кампанія АЗС А-100 — на аўтазаправачных станцыях гэтай сеткі і будуць размешчаны карціны беларускіх сучасных аўтараў (рэпрадукцыі выкананы прапарцыйна велічыні арыгіналаў). Гэта работы Леаніда Шчамялёва, Рамана Заслонава, Уладзіміра Тоўсціка, Ганны Сілівончык, Васіля Касцючэнкі і іншых. Творы для экспазіцыі адбіраліся з фондаў Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў. 

Такі фармат мастацкай выставы ў Беларусі прадстаўлены ўпершыню. 

«Папулярызацыя беларускага мастацтва і культурнай спадчыны — важны складнік пазіцыі нашай кампаніі. Для нашых кліентаў ужо даўно існуе магчымасць наведваць Нацыянальны мастацкі музей і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за палову кошту білета. Маштабны праект «Арт-запраўка», рэалізаваны пры падтрымцы НЦСМ, стаў лагічным працягам: ён дае кругласуткавы свабодны доступ да экспазіцыі для ўсіх ахвотных. Упэўненыя, што нам удасца прыемна здзівіць мінчан і гасцей горада, а нашы найбуйнешыя АЗС стануць у гэтым сезоне сапраўдным упрыгажэннем сталіцы», — каментуе дырэктар ГК А-100 АЗС Ганна Красоўская. 

Праект «Арт-запраўка» стартуе 14 чэрвеня і працягнецца да восені. Увесь гэты час ён будзе пашырацца і атрымае працяг у спецыяльных падзеях як сучаснага мастацтва, так і беларускага стрыт-арту.

«Прыемна, што бізнэс займае актыўную пазіцыю ў прасоўванні айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны. Задача гэтага праекта — пазнаёміць шырокую публіку з творчасцю найбольш прыкметных прадстаўнікоў сучаснага беларускага мастацтва. Мы хочам звярнуць увагу гледача на асаблівы аўтарскі стыль, незвычайныя вобразы і каляровыя рашэнні работ, іх разнапланавасць і самабытнасць», — адзначыў Сяргей Крыштаповіч, дырэктар Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?