14.06.2018 / 17:42

Магілёўскіх «чорных рыэлтараў» пакуль не будуць караць смерцю 2

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда прыпыніў выкананне смяротных прысудаў ў адносінах да Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога на час разгляду іх наглядных скаргаў. Пра гэта праваабаронцам цэнтра «Вясна» стала вядома ад сваякоў асуджаных да вышэйшай меры.

Тэрмін разгляду нагляднай скаргі — месяц з моманту яе паступлення да службовай асобы. Гэта значыць, што цягам наступнага месяца прысуд у адносінах да Гершанкова і Беражнога не будзе прыведзены ў выкананне.

Па прысудзе Магілёўскага абласнога суда 21 ліпеня Сямён Беражной, а таксама муж і жонка Ігар і Таццяна Гершанковы абвінавачваліся ў здзяйсненні забойстваў і падрыхтоўцы да здзяйснення забойстваў, выкраданні чалавека і падрыхтоўцы да выкрадання, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або знішчэнні дакументаў. Таццяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.

Удзельнікам злачыннай групоўкі былі вынесеныя наступныя прысуды: Ігару Гершанкову — вышэйшая мера пакарання - растрэл; Сямёну Беражнову — вышэйшая мера пакарання - растрэл; Таццяне Гершанковай — 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасці; Барысу Калеснікаву — 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.

20 снежня 2017 года Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі вынесла рашэнне па апеляцыйных скаргах двух фігурантаў так званай справы магілёўскіх «чорных рыэлтараў»: Ігара Гершанкова і Барыса Калеснікава: прысуд Магілёўскага абласнога суда ад 21 ліпеня пакінуць у сіле, а скаргі без задавальнення.

1
Пытанне / Адказаць
14.06.2018 / 17:50
А што такое? Можа міністр працы Касцевіч вырашыла іх працаўладкаваць у камісіі па туняядцах? Спецыялістамі па высяленні беспрацоўных, якія не заплоцяць павышаную камуналку?
0
Пацыфіст / Адказаць
15.06.2018 / 01:56
Самае цікавае, калі не памыляюся, гэта сума ў 200000 дэмінаваных рублёў! Начорта некага забіваць і рабаваць - стань начальнікам і бяры хабар у такім памеры (аднаразовы)! І жывы застанешся і, магчыма, узначаліш калгас не дасядзеўшы да канца тэрміна зняволення!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру