Беларуская вайсковая газета «У славу Радзімы» паведамляе пра вайскова-патрыятычны летнік «Будучы воін», якія прайшоў на базе в/ч 72471 ля Магілёва. 

«Час, праведзены хлопцамі ў лагеры, быў насычаным і цікавым. Кожны дзень быў распісаны літаральна па хвілінах, сумаваць не даводзілася. Спачатку школьнікі наведалі музей брыгады, дзе азнаёміліся з яе гісторыяй, пабылі ў казарме, пабачылі ўмовы жыцця і побыту вайскоўцаў. Вопытныя вайскоўцы праводзілі з хлопцамі заняткі па фізічнай, медыцынскай, агнявой, інжынернай падрыхтоўцы, а таксама па іншых прадметах, якія ляжаць у аснове навучання ваенных спецыялістаў», — па-беларуску піша газета.

«Кожны тыдзень на працягу навучальнага года з вучнямі ваенна-патрыятычных класаў праводзяцца заняткі на базе нашай брыгады.

Але гэтым летам ім упершыню выпала магчымасць з галавой акунуцца ў вайсковыя будні.

Асаблівасць лагера «Будучы воін» у тым, што школьнікі знаходзяцца тут кругласутачна. Для іх разбіты палатачны лагер, наладжана чатырохразовае харчаванне. Умовы максімальна набліжаны да паўсядзённых будняў салдат», — цытуе словы намесніка камандзіра в/ч 72471 па ідэалагічнай рабоце гвардыі падпалкоўніка Міхаіла Кукаева выданне.

Прыводзяцца таксама словы падзякі ад бацькоў. 

«Цудоўна, што нашы Узброеныя Сілы ідуць насустрач моладзі, арганізоўваюць падобныя лагеры. Я бачу, як змяніўся мой сын пасля заняткаў з афіцэрамі: ён стаў больш сур’ёзным, адказным, дысцыплінаваным. Менавіта гэтыя якасці павінны быць уласцівы сапраўднаму абаронцу Айчыны», — расказала газеце мама аднаго з падлеткаў. 

Выглядае, што дзяржава ўрэшце ўзялася за арганізацыю вайскова-патрыятычнага выхавання прагных да такой справы падлеткаў. 

Раней гэтая парафія была аддадзеная чарнасоценным арганізацыям, якія маюць шчыльныя сувязі з Расіяй. 

Некалькі выпадкаў выкрыцця такой дзейнасці нарабілі шмат шуму ў Беларусі. 

Чытайце таксама: 

Беларускіх школьнікаў адпраўлялі ў Расію ў трэніровачныя лагеры пад кіраўніцтвам неанацыстаў

«Воіны Хрыста»: як асобныя святары і афіцэры на Гродзеншчыне рыхтуюць салдатаў «рускага свету»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?