Застрэліўся сьледчы па справе аб «жывым шчыце». Падазроная сьмерць для чалавека. якому давяралі далікатныя справы і які прыйшоў на павышэньне ў сталіцу, дзякуючы справе Лабковіча-Шыдлоўскага — аднаму зь першых паказальных працэсаў 90-х.

Да нядаўняга часу Васіль Папін працаваў у Менскай абласной пракуратуры і вёў рэзанансную справу аб «жывым шчыце», узбуджаную пасьля таго, што супрацоўнікі ДАІ выставілі супраць нецвярозага кіроўцы заслон з прыватных машын з людзьмі. Учора стала вядома, што

следчы застрэліўся ў сваім службовым кабінеце з табельнага пісталета.

Справа была цьмяная: яе спрабавалі замяць, але не змаглі, дзякуючы прынцыповай пазіцыі СМІ.

У Менскай абласной пракуратуры прычынаў учынку свайго калегі не каментуюць.

Васіль Папін пачынаў сваю «кар'еру» у Стаўпецкай раённай пракуратуры.

Гэта ён у 1997 годзе вёў справу юнака Аляксея Шыдлоўскага і школьніка Вадзіма Лабковіча за палітычныя графіці.
За надпісы на сьценах з крытыкай лукашызму хлопцаў адправілі ў турму — гэта быў адзін зь першых паказальных працэсаў.
Гаворыць Аляксей Шыдлоўскі:
«Васіль Папін вёў, а дакладней, фабрыкаваў маю крымінальную справу ў 1997 годзе па абвінавачванні ў палітычных графіці. Тады, я нагадаю, мы з Вадзімам Лабковічам, былі асуджаныя на розныя крымінальныя тэрміны Менскім абласным судом [Шыдлоўскі — паўтара году турмы, частку зь якіх ён адседзеў у змрочнай славы жодзінскім «Чорным бусьле» — Рэд.]. Васіль Папін на той момант з'яўляўся следчым Стаўпецкай раённай пракуратуры, і на падвышэнне ў Менск пайшоў менавіта за маёй справы. Ён гэтага падчас следства і не хаваў. Маўляў, працую па замове. Маральных прынцыпаў, на мой погляд, чалавек не меў ніякіх. Такога жа меркавання аб ім былі і шматлікія жыхары горада Стоўбцы, адкуль родам і я, і ён. І вось якая воля лёсу: прайшло 10 год пасля таго суду, а ні суддзі Лаўрова, ні следчага Папіна няма ў жывых. Невядомы мне толькі лёс пракурора Цімафеева...»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?