14.06.2018 / 19:55

Расія зняславіла Саудаўскую Аравію — ВІДЭА галоў 48

Расійскія футбалісты змаглі паднесці сваім заўзятарам падарунак у матчы адкрыцці футбольнага Чэмпіянату свету. У прысутнасці Уладзіміра Пуціна, які асабіста адкрываў мундыяль, каманда Станіслава Чарчэсава змагла паказаць цалкам някепскі футбол.

Варта адзначыць, што супернік расіянам трапіўся такі, што лягчэй не бывае — Саудаўская Аравія. Футбалістаў з гэтай азіяцкай краіны яўна не аднясеш да фаварытаў турніру. Аравійцы ў Расіі будуць вырашаць свае лакальныя задачы.

Расіяне забілі першы гол ужо на 12-й хвіліне. Без пяці хвілін гулец «Ювентуса» Галавін навесіў у штрафную, аравіец паслізнуўся і Юрый Газінскі з «Краснадара» забіў першы мяч гэтага першынства.

У сярэдзіне тайма траўму атрымаў Алан Дзагоеў і Чарчэсаў быў вымушаны выпусціць Дзмітрыя Чэрышава. Менавіта гэты футбаліст забіў другі ў гульні мяч. Гэты гол расіян атрымаўся сапраўды прыгожым, перад гэтым Чэрышаў сышоў адразу ад двух саудзітаў.

У другім тайме Расія адзначылася яшчэ тройчы. Забіў Арцём Дзюба, які выйшаў на поле за хвіліну да гэтага. Зноў галавой, як і Газінскі, і зноў з паса Галавіна.

А потым дубль аформіў Чэрышаў. Вось такая ўдалая для расіян атрымалася траўма Дзагоева.

І кропку ў гэтай гульні паставіў Галавін. Адзначыўся ён прамым ударам са штрафнога. Галавін відавочна быў найлепшым гульцом матча. Перамога зборнай Расіі з лікам 5:0.

У наступных матчах расіянам будзе не так проста. У групе іх чакаюць яшчэ егіпцяне і уругвайцы. Заўтра а 15:00 гэтыя зборныя якраз згуляюць між сабой.

Каб сачыць за чэмпіянатам было яшчэ цікавей, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

ЗП

29
LMI / Адказаць
14.06.2018 / 20:00
Разгром вялікай футбольнай дзяржавы...Бразілія з немцамі, ды й гішпанцамі - нэрвова грызуць пазногці, золата ЧС можа дастацца рускім ))))
24
LMI / Адказаць
14.06.2018 / 20:01
У мяне яшчэ есьць такое пытаньне. у нас каментатараў на БТ5 набіраюць па якому крытэру? Наколькі нізка соплі з слюнямі вісяць у іх нізка ад слова - Расея ?!
9
(%) / Адказаць
14.06.2018 / 20:03
Лік па гульні, хоць яркай бы гульню расіянаў я не назваў.
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру