На мінулым тыдні на расейскім радыё «Свабода» слухаў я перадачу з вядучым Віктарам Шэндэровічам. Гэтым разам у гасцях у Шэндэровіча быў госць з Беларусі – грамадскі актывіст Андрэй Кім. Перадача пакінула вельмі сімпатычнае ўражанне.

Апазіцыянер цэлую гадзіну адказваў на з’едлівыя правакацыйныя пытанні вядомага сатырыка і вытрымаў экзамен.
Вобраз Кіма зайграў жывымі фарбамі й эмоцыямі. На жаль, у беларускім радыё такое вельмі рэдка пачуеш. Хоць апазіцыянеры і часта выступаюць, але іх выступы зусім кароценькія – адна‑дзве хвілінкі. А такіх перадач, каб на працягу цэлай гадзіны з госцем талкова пагаварылі, як на рускай Свабодзе, у нас няма.

На мінулым тыдні я й сам быў запрошаны ў прамы эфір «Начной Свабоды». Гаварыў пра Віленскі беларускі музей. Размаўлялі мы хвілін пятнаццаць і, здаецца, многае ўдалося растлумачыць, але праблем тут столькі, што можна было б гаварыць цэлую гадзіну. І, каб атрымалася сапраўдная дыскусія, трэба было б даць выказацца гэтак жа разгорнута іншым удзельнікам гэтага працэсу. Але такой перадачы такога фармату няма. А магла б быць. Да прыкладу, замест паўтору з 20‑й па 22‑ю гадзіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?