15.06.2018 / 11:15

Мітрапаліт Павел дазволіў Вялікаму тэатру паставіць у Мінску оперу «Саламея» 54

Рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ прасіў дазвол у мітрапаліта Паўла на пастаноўку оперы «Саламея» ў Мінску. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю «Советской Белоруссіі».

Міхаіл Панджавідзэ. Фота Аляксандра Кушнера.

«Мы звярнуліся да патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі за згодай на пастаноўку. І нічога ў гэтым дзіўнага няма. Мітрапаліт Павел папрасіў, каб я яму расказаў, як бачу гэты спектакль. Я растлумачыў, што ў самой оперы «Саламея» нічога распуснага і антыклерыкальнага няма. Але ў ёй прысутнічае неўрастэнічны кантэкст, які стварае адчуванне нейкай эмацыйнай распушчанасці. Насамрэч п'еса Уайльда глыбока рэлігійная, і ў ёй вельмі дакладна выказана тое, пра што мы ўвесь час кажам і будзем казаць. У оперы «Саламея» мы гаворым пра гісторыю заходняй і хрысціянскай цывілізацыі, пра тое, што яна ўжо зноў гіне, як гінула калісьці».

Прэм'ера «Саламеі» адбудзецца ў верасні 2018 года ў Вялікім тэатры.

4
рысь / Адказаць
15.06.2018 / 11:25
Мярзотна.
9
Ліцьвін металіст / Адказаць
15.06.2018 / 11:31
Прынцыпова ня пойду і іншым раю ігнорыць тых, хто поўзае на карачках перад кгбістам у рясе.
5
Бенедзікт / Адказаць
15.06.2018 / 11:35
Рэжысэру і гэнаму ... з Разані, варта ведаць, што ў Крымінальным кодэксе ёсьць артыкул, які прадугледжвае пакараньне за незаконнае прысваеньне сабе ўладных паўнамоцтваў.

Увогуле,  паводзіны РПЦ МП (Беларускага экзархата) на Беларусі, выйшлі нават за рамкі для акупанта...
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру