15.06.2018 / 12:23

У Брэсце трохгадовы хлопчык траўмаваўся на надзіманай горцы

У Брэсце падчас катання на надзіманай горцы атрымала траўму трохгадовае дзіця, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Інцыдэнт адбыўся 13 чэрвеня прыкладна ў 19.45. Трохгадовы хлопчык гуляў на надзіманым дзіцячым атракцыёне і падчас спуску па горцы паваліўся і атрымаў цялесныя пашкоджанні. Пацярпелага даставілі ў дзіцячую бальніцу. Пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру