На якія толькі хітрыкі не ідуць пасажыры, калі машына маленькая, а ехаць трэба. У Рагачове мужчына ў плаўках абраў вельмі нестандартны спосаб перамяшчэння — на даху аўто.
Дадатковага экстрыму яго труку дадаваў яшчэ і факт, што машыну для гэтых мэтаў ён выбраў не самую зручную: у Opel Tigra мініяцюрны пакаты дах.