15.06.2018 / 13:20

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч абвінаваціў ТБМ у раскручванні «сіянісцкай змовы» праз сітуацыю ў Курапатах абмяркоўвайце! 72

Аркадзь Ізраілевіч — адзін з відных бізнэсоўцаў Беларусі. Паводле рэйтынга партала ej.by, ён займае 98-е месца сярод самых уплывовых і паспяховых бізнэсмэнаў краіны. Ізраілевіч укладвае грошы ў нерухомасць («Вікторыя Плаза», жылыя дамы), а таксама ў гандаль нафтапрадуктамі.

Аркадзь Ізраілевіч у цэнтры. Фота з facebook.com.

На гэты раз Ізраілевіч выступіў з публікацыяй на сайце ej.by, дзе апісаў сваё стаўленне да рэстарана ў Курапатах, а таксама тых людзей, якія яго пабудавалі. Нагодай стаў артыкул на сайце «Новага часа» Дзяніса Івашына «Знаёмцеся: гэта яны забудоўваюць Курапаты».

Аркадзь Ізраілевіч з’яўляецца адным з бізнэс-партнёраў Леаніда Зайдэса і Барыса Сурыса, якія і ўклаліся ў будаўніцтва рэстарана «Паедзем паядзім» у Курапатах.

Ізраілевіч прызнаецца, што добра ведае ўласнікаў рэстарана, але назіраў за сітуацыяй збоку. Пры гэтым жартаваў, што ўласнікі павінны бясплатна накарміць пратэстоўцаў за рэкламу.

Бізнэсмэн абураецца публікацыяй Івашына: «Чытаючы гэты тэкст, я некалькі разоў лавіў сябе на думцы, што вось яшчэ ледзь-ледзь і далей у артыкуле будзе выснова, што гэта мы, габрэі, расстрэльвалі ў Курапатах бязвінных беларусаў, таму зараз так і імкнемся схаваць сляды сваіх злачынстваў. Але не, не дацягнуў аўтар. Хоць, вядома, ён малайчына, такі глыбокі аналітычны розум, не розум нават, а розумішча! А талент вялікі які!»

Ізраілевіч вычытаў, што заснавальнікам «Новага часу» з’яўляецца Мінская гарадская арганізацыя ТБМ, таму пытаецца ў старшыні Алены Анісім: «Навошта вы спрабуеце сабраць да кучы як мага больш габрэяў і стварыць у нашай краіне нейкую сіянісцкую змову?»

Ён адзначае, што сярод заснавальнікаў «Паедзем паядзім» хапае і беларусаў, і рускіх, а не толькі габрэі. Пры гэтым ён пачынае пераводзіць стрэлкі, чаму «гісторыкі не займаюцца «Ямай», могілкамі на Берасцянскай, а менавіта Курапатамі».

«Калі я пачынаў праводзіць грамадскія абмеркавання перад будаўніцтвам аб'ектаў, то ў офісе нязменна з'яўляліся хлопчыкі, якія прапаноўвалі дамовіцца або падымуць вэрхал на ўсю краіну. Пры тым адны і тыя ж асобы былі то гісторыкамі, то эколагамі, то мясцовымі жыхарамі, хоць і жылі ў гадзіне язды на таксі ад аб'екта будаўніцтва. А пасля таго як я іх пасылаў, нязменна з'яўляліся адны і тыя ж відэакамеры, адны і тыя ж журналісты», — адзначае Ізраілевіч.

Пры гэтым ён адзначае, што хацеў бы паглядзець на рэакцыю актывістаў, якія купяць кватэру, а тая «раптам апынецца ў ахоўнай зоне якога-небудзь ўчора знойдзенага пахавання». Вось так бізнэсовец адгукаецца пра Курапаты.

Адметна, што Аркадзя Ізраілевіча падтрымаў рэдактар ej.by Сяргей Сацук, які лічыць, што «Новы час» сапраўды грае на габрэйскім пытанні. Тым часам былы начальнік упраўлення «К» МУС Ігар Пармон адзначае, што ў публікацыі слова «габрэй» не згадваецца ні разу. На што Сацук сказаў, што для гэтага хапае назваць толькі імя «Маісей» ці прозвішча «Левін» і зусім не абавязкова згадваць нацыянальнасць.

ЗП

5
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
15.06.2018 / 13:26
Пан Ізраілевіч, я кожным разам у Менску хаджу ў Яму і кладу кветкі  - мяне ўжо ведаюць прадавачкі ў бліжэйшых крамах. Я там звычайна бачу спакойныя букецікі ад такіх жа як я, бачу сем'і, якія прыводзяць сваіх дзетак. І самі людзі там прыбяруць, калі нейкае быдла нешта нагадзіць.
Ніколі не бачыў і не чуў, каб нехта з тае брыгады хіба раз там даў капейчыну чы сам прыйшоў. Каб вы так жылі, як вы прыкрываеце гэтую шайку.  Не параводзьце "беспредел" тыповых постсавецкіх барыг у 5-ую графу, такі гэта ўжо не пачатак 90-х.
9
цень макарона / Адказаць
15.06.2018 / 13:27
адоазу відаць, на кім шапка гарыць. Яго ні разу не назвалі, дык назваўся сам.
8
Добры Дзень / Адказаць
15.06.2018 / 13:27
Такія ізраілевічы ў форме НКУС расстрэльвалі сваіх супляменьнікаў за мову ідыш.
Паказаць усе каментары/ 72 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру