ТАСС

ТАСС

Калі Кіеў усё ж такі выканае мінскія пагадненні, самаабвешчаная Луганская народная рэспубліка можа застацца ў складзе Украіны, заявіў у інтэрв'ю ria.ru в.а міністра замежных спраў непрызнанай «ЛНР» Уладзіслаў Дэйнега.

«Практыка паказвае, што Украіна цалкам скідвае з рахунку Данбас. Ім патрэбна толькі тэрыторыя. І ўся іх дзейнасць, якая павінна паказваць іх прыхільнасць мінскім абавязацельствам, на справе паказвае прама супрацьлеглае — поўная адмова ў гуманітарнай сферы, блакаванне тых жа абменаў, адмова ад выплат пенсій», — ацаніў луганскі палітык сітуацыю.

Ён адзначыў, што адкіданне тэрыторыі ад дзяржавы вядзе альбо да самастойнага існавання гэтай тэрыторыі, альбо яе далучэння да іншых суб'ектаў міжнароднага права.

Аднак, па словах Дэйнегі, «калі Украіна знойдзе ў сабе сілы змяніць радыкальна, на 180 градусаў, свой вектар і ісці па шляху рэалізацыі Мінскіх пагадненняў, у такіх абставінах магчымыя варыянты развіцця сітуацыі па аднаўленні адносінаў».

Пры гэтым ён удакладніў, што гаворка ідзе перш за ўсё аб дамоўных адносінах з Кіевам. «Гэта значыць зноў-такі гаворка ідзе аб здабыцці некаторай ступені самастойнасці ў адносінах з дзяржавай, у складзе якой мы застаемся, але як самастойны суб'ект, які ўключаны ў гэтую дзяржаву», — растлумачыў ён.

Ён дадаў, што гаворка ідзе пра федэратыўны або канфедэратыўны лад дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0