15.06.2018 / 14:44

Расійскае «Незавісімое военное обозреніе»: Беларусь — гэта Украіна-light з вывадам русафобіі на ўзровень дзяржаўнай палітыкі 32

У расійскім выданні «Незавісімое военное обозреніе» з'явілася меркаванне вядомага расійскага вайсковага эксперта Аляксандра Храмчыхіна, які сцвярджае, што сапраўдных саюзнікаў у Расіі амаль не засталося (за выключэннем Сірыі і непрызнаных светам Абхазіі і Паўднёвай Асеціі). На думку аўтара, краіны АДКБ маюць уласныя інтарэсы, і яны працягваюць аддаляцца ад Расіі.

Аўтар аналізуе дзеянні кожнага з хаўруснікаў Расіі па АДКБ і прыходзіць да высновы, што Расія знаходзіцца ў стане геапалітычнага адзіноцтва і ёй варта перайсці да больш прагматычнай палітыкі ў дачыненні да «саюзнікаў».

Апісаў Храмчыхін і сваё бачанне сучаснай Беларусі. На яго думку, наша краіна — гэта Украіна-light з вывадам русафобіі на узровень дзяржаўнай палітыкі. Адзінае адрозненне нібыта ў тым, што Беларусь робіць усё акуратна і без надрыву.

Крытыкуе аўтар і афіцыйны Мінск за яго пазіцыю ва ўкраінскім пытанні. Вайсковы эксперт лічыць, што Беларусь выступае з праўкраінскіх пазіцыі і нібыта пастаўляе абсталяванне і тэхніку для Узброеных сіл Украіны.

«Адзінае, за што Бацька ўсур'ёз асуджаў кіеўскі рэжым — за адмову ваяваць за Крым», — піша Храмчыхін.

Вайсковы эксперт мяркуе, што адносіны паміж Захадам і Мінскам лепшаюць толькі праз пагаршэнне адносін Захаду і Масквы. І гэта, нібыта, сведчыць пра крывадушнасць Захаду:

«Ён не любіў Бацьку зусім не за тое, што гэта «апошні дыктатар Еўропы», а за тое, што той падаваўся саюзнікам Масквы».

Аўтар звяртае ўвагу, што ва ўнутранай палітыцы Беларусі, сапраўды далёкай ад норм класічнай дэмакратыі, не змянілася абсалютна нічога.

ММ

6
сік / Адказаць
15.06.2018 / 14:56
Адзін у адзін гітлераўскае меркаванне пра сваіх хаўруснікаў. Фашызм расквітае ў Расеі таксама, як гэта было ў нацвскай Германіі да другой светавой вайны. Калі гэта не прыпыніць, то будзе яшчэ ална вайна, апошняя для Расіі, якой болі не стане. Беларусь зачэпіць як заўжды, бо мы для іх буферная зона, дзе вядуцца войны імперыі з інгымі краінамі.
6
Uladzimir / Адказаць
15.06.2018 / 14:59
Я просто поражаюсь (в шоке, в ужасе) российскому обществу, большей его части: как так можно неуважительно, нахально относится к соседям, заявлять права на их территорию, культуру.. но заметьте, к тем народам, которые сохранили свою идентичность, заявлений прав в разы меньше.. а к тем, кто не принципиален - азиатский подход - силовой (экономический, военный и т.п.).
50
ВСК "Ваўкалак" / Адказаць
15.06.2018 / 15:12
Все правильно сказал. пусть бомбит дальше
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру