15.06.2018 / 14:04

Алена Анісім: Які антысемітызм? Няхай спадар Ізраілевіч далучаецца да добраўпарадкавання габрэйскіх могілак у Стоўбцах 33

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім адказала на абвінавачванні бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча, які сказаў, што газета «Новы час» удзельнічае ў «раскручванні сіянісцкай змовы».

«Абсалютна беспадстаўныя абвінавачванні мяне ў антысемітызме, яны не грунтуюцца ні на чым.

Летась наша грамадзянская супольнасць у горадзе Стоўбцы арганізавала суботнік па прыборцы закінутых габрэйскіх могілак. Я асабіста прымала ў гэтым актыўны ўдзел. І хацела б прапанаваць спадару Ізраілевічу далучыцца да нас. І інвеставаць грошы ва ўшанаванне памяці габрэяў і ўпарадкавання могілак у Стоўбцах.

Што датычыць газеты, то Ізраілевіч павінен разумець, што ў газеце «Новы час» змешчаная проста інфармацыя пра структуры, якія тычацца будаўніцтва рэстарана ў Курапатах.

Я, як заснавальнік «Новага часу», фігуравала ў 2002 годзе, бо ўзначальвала Мінскую гарадскую арганізацыю ТБМ. Ад 2010 года я не з’яўляюся ні дырэктарам прапрыемства, якое выдае «Новы час», і не маю да газеты ніякага дачынення да газеты.

Калі ў выданні ёсць нейкія недасканалыя ці непраўдзівыя звесткі, то няхай аспрэчваюць. Але рабіць закіды ў антысемітызме абсалютна беспадстаўна. Я заклікаю спадара Ізраілевіча да супрацы ў маім рэгіёне.

У Курапатах знаходзілі парэшткі людзей габрэйскай нацыяльнасці. Таму недарэчна абвінавачваць у антысемітызме людзей, якія згадваюць памяць нявінна забітых».

Запісаў ЗП

2
З...лы беларус / Адказаць
15.06.2018 / 14:20
Карэктны адказ. Я б гэнага Ізраілевіча іншымі словамі павучыў жыць у Беларусі !
0
Жвiр / Адказаць
15.06.2018 / 14:20
Vynikaje, što sam Izrailievič i raskručvaje "sijanisckuju zmovu", jana jamu patrebna, jak parason u doždž. Možna tvaryc` liubyja hniusnyja spravy, a hramadzkaje abureņnie tymi spravami zaličvac` da prajavaū antysemityzma, dy vystaūliac` siabie jašče i pakryūdžanym...Jak ža heta pa-hhabrejsku ! :)
2
Юрась Беларус / Адказаць
15.06.2018 / 14:25
Пра структуры, датычныя да будаўніцтва ў Курапатах, напісаў не толькі "Новы Час". Я, напрыклад, атрымаў інфармацыю ад НН, радыё Свабода, сайта 1863.com, ад старонікі ў фэйсбуку Ігара Лялькова, праз іншыя крыніцы. Інфарамацыю "Новага Часа" увогуле прапусціў. Зразумейце Вы наканец, уласнікі і іх памагатыя, што за абаронай Курапатаў стаіць не "купка неадэкватных людзей", а большая частка беларускага народу. Аб чым сведчыць каментары ў інтэрнэце і рэакцыя на іх. НН, варта зрабіць апытанку наконт  таго, хто за і хто супраць гэтай рэстарацыі. Пакуль яна не будзе зробленая. усялякія неадэкваты будуць лезці ў наш беларускі агарод.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру