15.06.2018 / 15:10

У Мінск на наступным тыдні прыедзе Пуцін 32

kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка правядзе 19 чэрвеня перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, які наведае Беларусь з афіцыйным візітам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Кіраўнікі дзяржаў падчас сустрэчы ў вузкім складзе абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках.

Затым Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прымуць удзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Парадак дня ўключае каля 10 пытанняў.

3
ўантуфры / Адказаць
15.06.2018 / 15:17
Расею хвалюе выключна інтэграцыя, пры чым "па самыя памідоры".
6
Uladzimir / Адказаць
15.06.2018 / 15:17
Нецiкава.
2
Guinness / Адказаць
15.06.2018 / 15:38
Вайсковую базу будзе вытаргоўваць
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру