Культура3939

«А мая ж ты партачка, а я ж цябе больш ніколі не пабачу…»: зачыняецца школа, у якой вучыўся Быкаў. Дзеці плачуць, Ушаччына бязлюдзее 

«Была на малой радзіме Васіля Быкава, — піша «Нашай Ніве» чытачка Вольга Кузьміч.

— Наведала Кубліцкую школу, дзе ён вучыўся. Сельская школа, але такая дагледжаная, з шэрагам куточкаў-музейчыкаў, як этнаграфічных, так і героіка-патрыятычных, у тым ліку і пра Быкава. Усё зроблена сваімі рукамі, а рукі залатыя — і ў выкладчыкаў, і ў вучняў. Прыгожыя пано, драўляныя вырабы, карціны… Усё прасякнута любоўю і цеплынёй. Вакол прыгожы парк з магутнымі дрэвамі…

Але… Не магу пісаць: і сёння наварочваюцца слёзы ад таго, што гэтая школа будзе закрыта, як і шэраг іншых шыкоўных школ рэгіёна (Плінская, Мосарская…)

У тых жа Кублічах у школе навучалася 27 вучняў (30 чалавек настаўнікаў і персаналу). Усе тут жывуць, маюць сем'і, жыллё. Ніякай працы вакол няма. Настаўнікі ад Бога.

Дзеткі плакалі, калі ім сказалі, што будуць вазіць на аўтобусе ў райцэнтр у школу, а гэта і мароз, і снег, і дождж… Як казала настаўніца, абдымалі свае парты і галасілі, як па нябожчыку: «А мая ж ты партачка, а я ж цябе больш ніколі не пабачу…»

Настаўнікі і персанал таксама плачуць. Ніхто ім працы не дасць, бо яе няма.

Школа будзе прададзена за бясцэнак, як і на маёй радзіме ў Мосары, а зрабіць нешта іншае, каб і людзям была праца, у раённых уладаў розуму не хапае. Гэта маглі б быць і пансіянаты для пенсіянераў, інвалідаў, санаторыі.

Такая прырода, несусветная прыгажосць, вакол чысцюткія азёры, прыгожыя лясы… Столькі ідэй, каб тыя ж школы і надалей працавалі для людзей, давалі прыбытак, працу карэнным жыхарам і карысць людзям.

Нічога гэтага няма. Замест гэтага актывізуецца п'янства, расце злачыннасць. Ад беспрацоўя ўзраслі крадзяжы.

Цікава, што па гэтым пытанні сёння вырашаецца ў Міністэрстве адукацыі, ці ў курсе дэпутаты. Ці баліць ім так, як дзеткам-школьнікам і іх настаўнікам, выхавальнікам, тэхработнікам? Якія дзяржаўныя меры прымаюцца, каб захаваць малую радзіму надзейным кутком для жыцця простых і такіх шчырых, працавітых яе насельнікаў, такіх сумленных і чыстых душой жыхароў.

Сёння Ушаччына — гэта забыты Богам край. А мог бы быць турыстычны рай і для людзей рай… 

А пакуль што дзеткі абдымаюць свае парты і галосяць.

Прабачце, баліць. Гэта і мая зямля, і мая Мосарская і Ушацкая школы, дзе бацька быў дырэктарам. І зямля Быкава, Барадуліна, Броўкі. І зямля партызанскай славы, і нясцерпнага болю… Што з ёй робіцца зараз?» — піша Вольга Кузьміч, педагог, былая дэпутатка Мінскага гарсавета.

Штогод у Беларусі зачыняецца прыкладна 60 школ. Гэта звязана са змяншэннем колькасці насельніцтва ў вёсках.

Каментары39

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ6

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача10

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

Мужчына, што з нажом і ў трусах уварваўся ў мінскую краму, казаў нешта пра зрыў спецаперацыі. ВІДЭА знутры7

У Палтаве нанесены ўдар па ваенкамаце: ёсць загінулыя і параненыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ6

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць