15.06.2018 / 15:37

Хатнюю кандытарскую прадукцыю дазволілі прадаваць на рынках, а эратычную — забаранілі 2

Хатнім кандытарам і кулінарам у Беларусі дазволілі прадаваць сваю прадукцыю на рынках.

Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў ад 14 чэрвеня 2018 года №452, якое карэктуе правілы стварэння і функцыянавання рынкаў, паведамляе БелТА

Адміністрацыі рынкаў абавязаны пры распрацоўцы іх схем прадугледжваць гандлёвыя месцы для продажу вырабленых фізічнымі асобамі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, гатовай кулінарнай прадукцыі, а таксама прадугледжана права адміністрацыі на сельскагаспадарчых і універсальных рынках выдзяляць гандлёвыя зоны для продажу такіх вырабаў і прадукцыі.

Акрамя таго, адміністрацыі рынкаў павінны пазначаць гандлёвыя зоны, дзе прадаецца прадукцыя фізічных асоб, спецыяльнай шыльдай з інфармацыяй пра тое, што прадаваныя вырабы і прадукцыя выраблены фізічнымі асобамі і не маюць дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку, не прайшлі ветэрынарны агляд і ветэрынарна-санітарную экспертызу.

У сваю чаргу фізічныя асобы, якія прадаюць сваю прадукцыю, для атрымання гандлёвага месца на рынку абавязаны прадстаўляць даведку аб праходжанні флюараграфіі.

Адначасова здымаецца забарона на рэалізацыю на гандлёвых месцах на рынках вырабленых фізічнымі асобамі кандытарскіх вырабаў і гатовай кулінарнай прадукцыі, у тым ліку герметычна упакаваных кансерваваных прадуктаў хатняга вырабу.

Пры гэтым захоўваецца забарона на рэалізацыю фізічнымі асобамі кішачнай сыравіны, крыві, вяленага і сыравяленага мяса, сечаных мясных паўфабрыкатаў і іншых вырабаў з мяса, не даведзеных да кулінарнай гатоўнасці.

Для зніжэння нагляднай нагрузкі на бізнес выключаная норма аб неабходнасці ўзгаднення схемы рынку з органам дзяржаўнага пажарнага нагляду.

Акрамя таго, устаноўлена забарона продажу на гандлёвых месцах эратычнай прадукцыі, прадукцыі, якая змяшчае элементы эротыкі, гвалту і жорсткасці, па сэксуальнай адукацыі і палавым выхаванні, сэксуальнага прызначэння.

0
Галава / Адказаць
15.06.2018 / 17:26
А калі печыва ў форме "бананаў" напячы, дазволяць гандляваць?
2
Дзед-сьвядомаед / Адказаць
15.06.2018 / 22:37
Но ведь и так ИЗГОТОВЛЕНИЕ И РАСПРОСТРАНЕНИЕ ПРОДУКЦИИ СЕКСУАЛЬНОГО(в том числе и эротического) ХАРАКТЕРА КАРАЕТСЯ УГОЛОВНЫМ КОДЕКСОМ. Или раньше было не так? :-)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру