15.06.2018 / 15:44

Вайскоўца з Печаў асудзілі да трох гадоў калоніі 12

Барысаўскі суд прызнаў старшага лейтэнанта Глеба Чайкоўскага вінаватым па ч.1, ч.2 арт. 455 КК «Злоўжыванне ўладай, спалучанае з гвалтам», паведамляе Радыё Свабода.

Глеб Чайкоўскі служыў у 3 гвардзейскай школе 72 вучэбнага цэнтра. У справе Чайкоўскага больш за 16 эпізодаў. Усе тычацца перыяду ліпеня-жніўня 2017 года, калі ён камандаваў узводам падчас навучання ваджэнню самаходнай артылерыйскай устаноўкі. Падзеі адбываліся на танкадроме № 1.

Паводле следства, Чайкоўскі збіваў падначаленых

  • нагой па галёнцы;
  • сапёрнай лапаткай па спіне;
  • малой сапёрнай лапаткай па галаве;
  • металічнай антэнай па нагах;
  • прымусіў адціскацца, а потым ударыў малой сапёрнай лапаткай;
  • двойчы кулаком у галаву;
  • драўлянай палкай па назе і тулаве;
  • прымусіў прынесці і трымаць пэўны час 2 слупы вагой па 25 кілаграмаў.

Пра здзек і ўжыванне гвалту з боку Чайкоўскага распавялі следчым больш за дзесяць вайскоўцаў.

2
lib / Адказаць
15.06.2018 / 15:58
3 года за издевательства... подождут пару месяцев, чтобы всё улеглось, уменьшат срок до года и потом вообще отпустят по условно-досрочному. Не написали в статье, сохранили ли емузвание и стаж?

10тку ему в плечи, чтобы другим не захотелос.
1
Танчык / Адказаць
15.06.2018 / 16:23
А калі будзе адказваць міністр?
2
Лёха Головин (Минск) / Адказаць
15.06.2018 / 16:33
 Садисту в Форме - всего три года ???!!.... Вы что - издеваетесь ??!....
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру