15.06.2018 / 15:55

Лукашэнка памілаваў мэра Салігорска, прысуджанага паўгода таму за карупцыю да 8 гадоў 64

У снежні 2017 года суд Мінскай вобласці прысудзіў былога кіраўніка Салігорскага раёна Аляксандра Рымашэўскага да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, а на днях ён, па дадзеных крыніцы TUT.BY, выйшаў на волю.

 — Зараз у Салігорску ўсе абмяркоўваюць навіну: Рымашэўскага адпусцілі з калоніі, ён на свабодзе, — паведаміў чытач.

У вёсцы Камень Капыльскага раёна, дзе ў былога чыноўніка ёсць дом, гэтую інфармацыю пацвярджаюць мясцовыя.

— Ён прыехаў у вёску пазаўчора, кажуць, ужо павінен з'ехаць у Брэсцкую вобласць на працу, — распавядае мясцовая жыхарка.

У вёсцы Камень Капыльскага раёна Аляксандр Рымашэўскі калісьці вучыўся ў школе. І менавіта недалёка ад гэтай вёскі 30 мая 2017 года чыноўніка затрымалі на месцы злачынства. У той дзень, па дадзеных абвінавачвання, ён атрымаў 2,7 тысячы даляраў.

Тое, што Рымашэўскі на волі, пацвердзіў і іншы мясцовы жыхар. Сам Аляксандр Браніслававіч не адказвае на званкі.

У пракуратуры Салігорскага раёна, а таксама ў Салігорскім райвыканкаме адмаўляюцца гаварыць на гэтую тэму.

Адвакат Дзмітрый Гарачка, які абараняў падчас працэсу Рымашэўскага, кажа, што ўпершыню чуе пра вызваленне. Ён удакладніў: прысуд быў абскарджаны ў Вярхоўным судзе і пакінуты без зменаў.

Як жа былы чыноўнік мог выйсьці на волю, калі прысуд быў пакінуты ў сіле, а разлічваць на УДВ ён яшчэ не мог? Паводле інфармацыі крыніцы tut.by, Аляксандр Рымашэўскі быў памілаваны прэзідэнтам.

 - У наш адрас інфармацыя не паступала, - каментуе Дзмітрый Брылёў, афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры РБ.

0
Хемуль / Адказаць
15.06.2018 / 16:06
А дяденьку взявшего 200тыс.$ я так понимаю даже не посодють - сразу помилуют.
1
Крыжак / Адказаць
15.06.2018 / 16:10
Якая добрая навіна! Які ў нас добры Цар!
0
М / Адказаць
15.06.2018 / 16:12
Можа і надалей красці
Паказаць усе каментары/ 64 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру