15.06.2018 / 16:48

Пад Гомелем п'яная маці за рулём везла дваіх дзяцей і трапіла ў аварыю. Потым яе зноў затрымалі 9

Пад Гомелем п'яная маці везла на аўтамабілі дваіх дзяцей і трапіла ў ДТЗ, паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Увечары 13 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ атрымалі паведамленне аб ДТЗ у Гомельскім раёне. Вінаватай у аварыі была 32-гадовая кіроўца БМВ — маці траіх дзяцей. Жанчына была з прыкметамі алкагольнага ап'янення, ад медыцынскага агляду адмовілася. Яна везла дваіх дзяцей 6 і 9 гадоў, якія не пацярпелі. На жанчыну склалі чатыры адміністрацыйныя пратаколы. Машыну змясцілі на штрафную стаянку. Аднак на гэтым гісторыя не скончылася.

Праз некаторы час ужо ў Гомелі яе затрымалі яшчэ раз, але ўжо на аўтамабілі «Нісан». Жанчына зноў была з прыкметамі алкагольнага ап'янення і адмовілася ад агляду. На шчасце, на гэты раз дзяцей у аўтамабілі не было. Да папярэдніх пратаколаў дадаліся яшчэ два, а машына таксама адправілася на штрафную стаянку. У выніку гамяльчанцы пагражае буйны штраф і пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання. Сваю віну яна так і не прызнала.

1
Цэзар / Адказаць
15.06.2018 / 17:21
Так "руль" ці "стырно"?!?
0
цывильны / Адказаць
15.06.2018 / 17:46
так как-права на стол и машины в доход государства?или будем ждать жуткого преступления с трупами и уже тогда с причитаниями и заламываниями рук меры станем принимать?
0
Кун / Адказаць
15.06.2018 / 17:50
Ещё бы признала))))
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру