15.06.2018 / 17:47

Гродзенкі паверылі, што змогуць вярнуць уклады МММ. І страцілі яшчэ амаль $50 000 18

Дзве гродзенкі, 54- і 63-гадовая, калісьці страцілі грошы, якія ўклалі ў фінансавую піраміду МММ, і даўно пра гэта забыліся. У пачатку 2018 года да іх пачалі тэлефанаваць невядомыя, якія прадстаўляліся страхавымі агентамі. Яны запэўнівалі, што грошы ўсё яшчэ можна вярнуць — трэба толькі аплаціць банкаўскія выдаткі, паведамляе Гродзенская міліцыя.

Ім паведамілі, што на іх рахунках назапасіліся буйныя сумы. Грошы можна было забраць хоць зараз, толькі аплаціўшы выдаткі па іх захаванні.

Жанчыны паддаліся на ўгаворы і адправілі ў Расію бязадрасныя пераводы. Кожны раз — ад 500 да 5000 долараў ЗША. Так 63-гадовая гарадзенка страціла 40 000, а 54-гадовая — 8 000 даляраў. Па артыкуле «махлярства» распачата крымінальная справа.

0
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
15.06.2018 / 17:55
І ўсё ж я нешта не разумею ў гэтым жыцці.
0
З...лы беларус / Адказаць
15.06.2018 / 18:09
Такі спадкаемцы Маўродзі працуюць з маскоўскім энтузіязмам ... цікава, гэтыя цёткі з рускага міру апошнія даляры вытраслі ці яшчэ рускія рублі засталіся ?
0
паручнік Хмель / Адказаць
15.06.2018 / 18:17
Калі чалавек ідыёт.....
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру