15.06.2018 / 18:22

СБУ затрымала другога фігуранта справы пра падрыхтоўку замаху на Бабчанку 18

СБУ затрымала яшчэ аднаго падазраванага ў падрыхтоўцы забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі.

Спецслужба затрымала грамадзяніна Украіны «Т» 13 чэрвеня. Паводле інфармацыі СБУ, затрыманы выконваў ролю кіраўніка групы з трох украінцаў, якія пад кантролем расійскай спецслужбы трэніраваліся ў Растове-на-Доне для правядзення серыі тэрактаў ва Украіне.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка галоўнага следчага ўпраўлення ведамства Багдан Тывадар на брыфінгу ў Кіеве 15 чэрвеня, перадае 112 Украіна.

Дома ў «грамадзяніна Т.» падчас правядзення ператрусу канфіскавалі агнястрэльную зброю і боепрыпасы.

Зараз яго падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 263 (Незаконнае абыходжанне са зброяй і выбуховымі рэчывамі), а таксама ў арганізацыі падрыхтоўкі тэракту.

Раней па справе аб падрыхтоўцы замаху на Бабчанку быў затрыманы Барыс Герман.

Таксама на брыфінгу Тывадар прадставіў размову Германа і яго куратара ў Расіі Вячаслава Піваварніка па справе Бабчанкі, а таксама Германа і неназванага сведкі. Яны абмяркоўвалі падрыхтоўку забойства Бабчанкі і шляхі дастаўкі зброі і боепрыпасаў.

49
Малпачка / Адказаць
15.06.2018 / 18:52
СБУ, кончай свой дешёвый базар.
7
Юрась Беларус / Адказаць
15.06.2018 / 20:02
А я лічу ход СБУ аб імтацыі забойства правільным, бо, калі б яны гэтага не зрабілі, дык не высвецілі ані спісу, ані Германа з Піваварнікам. А прарашысты хай пакуль адмываюцца, бо ня ўбачыць такі танны фэйк - гэта, мякака кажучы, непрфесіяналізм, а па-просту кажучы, гэта гаворыць аб тым, якія дубаломы працуюць сёння ў ФСБ.
7
Лях / Адказаць
15.06.2018 / 20:53
Юрась Беларус, Згодзен з вамi. СБУ развяла ФСБ як куранят
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру