Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая накіравала зварот у Генеральную пракуратуру, у якім просіць правесці праверку законнасці перагляду меж зонаў аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці Курапаты, у выніку якога ў непасрэднай блізкасці ад месцаў масавых пахаванняў быў пабудаваны рэстаран «Паедзем, паядзім».

«Зноў абвастрылася сітуацыя вакол Курапат. Незразумела, навошта і каму на самай справе было трэба даводзіць яе да крайнасці, бо і чыноўнікі, і бізнэсмены цудоўна разумелі, якія страшныя дзеі рабіліся работнікамі НКВД у гэтым месцы», — напісала Канапацкая на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0