15.06.2018 / 19:53

Былы кіраўнік перадвыбарчага штаба Трампа адпраўлены за краты 20

Суд у Вашынгтоне адправіў былога кіраўніка выбарчай кампаніі Трампа за краты за парушэнне ўмоў знаходжання пад хатнім арыштам. Супраць былога кіраўніка кампаніі Трампа вылучаны новыя абвінавачванні — у ціску на сведак па ягонай справе, якім ён пісаў шыфраваныя паведамленні ў месенджары.

Манафорта абвінавачваюць у тым, што, знаходзячыся пад хатнім арыштам, ён спрабаваў таемна звязацца са сведкамі па ягонай справе і паўплываць на іх паказанні.

Суд над Манафортам па абвінавачванні ў адмыванні грошай і незаконным лабіяванні павінен пачацца ў верасні. Іншыя судовыя слуханні — па абвінавачванні ва ўхіленні ад падаткаў, як чакаецца, пачнуцца ўжо ў ліпені. Да пачатку слуханняў ён застанецца ў турме.

Калі Пола Манафорта прызнаюць вінаватым, яго чакае працяглы тэрмін турэмнага зняволення.

Апошнія абвінавачанні супраць паліттэхнолага былі вылучаныя ў мінулую пятніцу 8 чэрвеня. Яго і расіяніна Канстанціна Кілімніка абвінавацілі ў супрацьдзеянні правасуддзю ў перыяд з лютага па красавік 2018 года.

3
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
15.06.2018 / 19:59
І гэта толькі пачатак. Там столькі жулля шукала лёгкіх грошай і нават не шыфравалася, але рэспубліканцы год заміналі праваcуддзю, каб змяншэнне падаткаў і ільготы для нафты ды ўглю пратаўкнуць. 
2
Добры Дзень / Адказаць
15.06.2018 / 20:05
Кілімнік - той, хто робіць кілімы. Звычайна, вырабленьнем кілімаў славіліся яўрэйскія майстры.
1
Мой афарызм / Адказаць
15.06.2018 / 20:05
Гразныя грошы - гэта турма на Захадзе, у Беларусі грошы не пахнуць.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру