15.06.2018 / 20:59

Дзяржава хоча прадаць ірландцам Краснасельскі завод будматэрыялаў за $200 мільёнаў 35

Дзяржава гатова прадаць «Краснасельскбудматэрыялы» за $200 мільёнаў, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае БелТА.

Адказваючы на пытанне, ці сапраўды цэментны завод прапануецца прадаць за $200 мільёнаў, Анатоль Калінін адказаў:

«Мы хочам каля гэтай сумы, а яны хочуць танней. Інвестар (ірландскі канцэрн CRH) не настроены браць цалкам, хоць мы прапануем яму выкупіць 100% акцый. Ідзе перамоўны працэс, ён досыць паслядоўны, мы збліжаем пазіцыі. Прадпрыемства працуе рэнтабельна, не назапашвае даўгі, завяршылі мадэрнізацыю».

Паводле віцэ-прэм'ера, агулам дзяржава настроена ў кропкавай форме праводзіць раздзяржаўленне прадпрыемстваў і продаж актываў пры дасягненні кампрамісных рашэнняў.

0
Цынік / Адказаць
15.06.2018 / 21:11
Мабыць, у "мадэрнізацыю" нашмат больш народных грошай убухалі...
1
Кот Мартын / Адказаць
15.06.2018 / 21:38
продать вместе с работниками..
0
Карл Маркз / Адказаць
15.06.2018 / 21:43
Мадэрнизавали, прадали, паличыли страты и засталися задаволеныя.:):):)
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру