15.06.2018 / 21:24

У Расонскім раёне п'яны кіроўца ехаў на палаючым трактары 10

У Расонскім раёне згарэў трактар, за рулём якога быў п'яны кіроўца, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Паблізу вёскі Люцікава гарэў трактар МТЗ 1523.3. Узгаранне тэхнікі адбылося падчас руху. Ёй кіраваў трактарыст ААТ «Расонскі аграсервіс» 1979 года нараджэння, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення з паказчыкам 1,91 праміле. На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 18.16 КаАП Беларусі.

Тэхніка 2013 года выпуску каштавала каля 44 тысяч рублёў. У выніку пажару трактар згарэў, пацярпелых няма. Папярэдняя прычына ўзгарання — знаходжанне трактара ў рэжыме стаяначнага тормаза падчас руху. Спецыялісты праводзяць праверку.

0
Цынік / Адказаць
15.06.2018 / 22:19
Сапраўдны сімвал сучаснай Беларусі - п'яны вясковец на палаючым трактары
0
Кот Мартын / Адказаць
15.06.2018 / 22:45
Призрачный гонщик...(есть такой американский фильм)
0
Тамара / Адказаць
15.06.2018 / 23:29
І што ?каліь б не пьяны,то не згарэў?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру