15.06.2018 / 22:13

Маскоўская лінія мінскага метро не працавала каля 20 хвілін праз падзенне пасажыра 5

Адбылося спыненне руху па Маскоўскай лініі метро ў Мінску. Інфармацыю пра гэта сталічны метрапалітэн размясціў на сваёй старонцы ў Twitter:

«21.40. Стаіць Маскоўская лінія метро з тэхнічных прычын».

А ўжо ў 22.02 Маскоўская лінія метро аднавіла працу пасля падзення пасажыра.

Пазней стала вядома, што ў 21.35 на станцыі «Плошча Перамогі» пасажыр скочыў на поезд. Ён быў шпіталізаваны брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў БХМД.

4
ў / Адказаць
15.06.2018 / 22:26
"праз падзенне пасажыра" через падение пассажира??? Вы дебилы??? Рэд. Зазірніце ў падручнік беларускай мовы для 9-га класа базавай школы.
0
Люстэрка / Адказаць
16.06.2018 / 00:35
Калі ў беспрацоўных пачнуць адбіраць кватэры за нясплату квартплаты, такіх выпадкаў стане больш.
0
Алесь / Адказаць
16.06.2018 / 10:47
Колькi, апошнiм часам, суiцыдау - няшчасныя людзi . Цi ёсць хоць, праудзiвая статыстыка, гэтаму жаху . Божа , заступi , cпасi i памiлуй , нас людзей .
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру