У другі дзень футбольнага мундыялю прайшлі 3 гульні.
У групе А егіпцяне без Салаха саступілі Уругваю 0:1. Ва ўругвайцаў адзначыўся Хасэ Марыя Хіменэс дэ Варгас, які забіў гол на 89 хвіліне.
У матчы групы B Марока-Іран зборныя доўга не маглі забіць. Усё вырашылася на 95-ай хвіліне, калі адзіны гол у свае вароты забіў мараканец Азіз Бухадуз. Канчатковы лік — 0:1.
У апошнім матчы гульнявога дня зборныя Іспаніі і Партугаліі не выявілі мацнейшага. Спачатку дзякуючы дублю Раналду, вялі партугальцы. Затым «фурыя роха» выйшла наперад і вяла з лікам 2-3. Але на 88 хвіліне Раналду робіць хет-трык і ратуе партугальцаў са штрафнога. Мяч ляціць роўна ў «дзявятку». Выніковы лік: 3 — 3.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!