Кайф, West Records, 2008. Глуздоў няшмат, але скляпана па законах жанру. Піша Сяргей Будкін.

Тое, што робяць «Куклы» даўно ўжо можна лічыць музыкай са знакам якасьці. Іх новы альбом дае падставы паставіць перад «якасьцю» яшчэ слоўца «супэр». Калі б «Куклы» знаходзіліся ў беларускім кантэксьце, гэты альбом мог быць такім жа выбуховым, як у свой час «Одзірыдзідзіна» N.R.M. Можа быць, Sanki і ня надта цягне на лідэра пакаленьня, але з жыцьцёвай філязофіяй у яго ўсё нармальна («Легенда»), а тут яшчэ маем песьню з прэтэнзіяй на хард-коравы гімн пакаленьня («Поколение NEXT»). Усё гэта змацавана фірмовым назойліва-энэргічным гукам ды чытанкаю-вакалам Sanki, што, як заўважыў сам вакаліст у песеньцы «Мікрафон», «маладзее з кожным альбомам». «Куклы» ўмеюць трымаць слухача ў напрузе, іхны «Кайф», як добры галівудзкі экшн. Няхай сабе і глуздоў няшмат, калі разабрацца, але скляпана ўсё па законах жанру. Сваім альбомам гурт «Куклы» засьведчылі, што яны ня толькі могуць трымаць плянку на вышыні альбомаў «Гукавая зброя» ды «Дысцыпліна хаосу», але і ўздымаць яе вышэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?