17.06.2018 / 10:24

У Слуцку слесару ЖКГ адрэзала пальцы 1

Паводле папярэдняй інфармацыі «Кур'ера», няшчасны выпадак здарыўся пасля таго, як перастала працаваць шклодрабільная ўстаноўка. Тры рабочыя паспрабавалі разабрацца ў прычыне паломкі і ліквідаваць няспраўнасць.

Імаверна, траўміраванне адбылося пасля таго, як слесар засунуў руку ўнутр машыны, а другі, знаходзячыся унізе і не ўбачыўшы гэтага, уключыў яе, і мужчыну шасцярэнькамі адрэзала пальцы. Паводле адных звестак, у механізм патрапіла тры пальцы, паводле іншых — чатыры.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

1
Ваня / Адказаць
17.06.2018 / 11:17
Што аўтару трэба адрэзаць за таку навіну?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру