17.06.2018 / 16:02

Ільды Антарктыды растаюць усё хутчэй. Чаму? 7

Паводле даных спадарожнікавых назіранняў, аб'ём лёду, які спаўзае з ледавіковага шчыта Антарктыды ў акіян, раптам прыкметна ўзрос.

Гэта стварае для планеты сур'ёзныя праблемы.

1. Ледніковы шчыт Антарктыды мае гіганцкія памеры

Белы кантынент накрыты пластом лёду таўшчынёй да чатырох кіламетраў. Ён лічыцца «халадзільнікам» планеты і змяшчае да 90% запасаў прэснай вады на яе паверхні.

Пад грузам гэтай масы лёду зямная паверхня прагнулася і ў некаторых месцах знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора.

2. Ледніковы шчыт скарачаецца

Паводзіны ледавіковага покрыва ў Антарктыдзе застаюцца незразумелымі і супярэчлівымі. Навукоўцы дагэтуль спрачаюцца аб тым, скарачаецца ці расце яго маса.

Гэта адбываецца таму, што ледавікі паводзяць сябе па-рознаму ў залежнасці ад таго, ці кантактуюць яны з марскім дном.

Але апошнія дадзеныя паказваюць, што Антарктыда губляе ў год каля 200 мільярдаў тон лёду.

3. Страта лёду ў Антарктыдзе паскараецца

Сукупныя звесткі па 24 параметрах паказваюць, што тэмпы скарачэння масы лёду ў Антарктыдзе патроіліся з 2012 года.

З-за раставання гэтага лёду ўзровень сусветнага акіяна расце на 0,6 мм у год. Гэта значная доля ад агульнага прыросту ўзроўню вады — ён складае 3 мм у год.

4. Антарктыда — кантынент мірнага супрацоўніцтва ў навуковых мэтах

У 1959 годзе 12 краін падпісалі ў Вашынгтоне Дамову аб Антарктыдзе, якая прадугледжвае выкарыстанне кантынента выключна ў мірных і навуковых мэтах.

На кантыненце адсутнічае пастаяннае насельніцтва, там ніколі не было ўзброеных канфліктаў.

7
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
17.06.2018 / 16:18
"На континенте отсутствует постоянное население, там никогда не было вооруженных конфликтов."

Мало того , туда вообще никого даже близко не  пускают , даже если пролететь на самолёте ..)) А все станции исследовательские стоят на самом краешке и учёным запрещено отходить от неё  дальше  не большого расстояния ..
Может Земля действительно плоская ..))

https://nn.by/?c=ar&i=211314&lang=ru
0
кіндзадзоеў / Адказаць
17.06.2018 / 16:37
Час не настаў.Сахара калісьці была паросшая кветкамі...
7
Андрэйка-электравоз / Адказаць
17.06.2018 / 17:29
Таму што некаторыя тугадумы з пасадай і без адукацыі дагэтуль думаюць што глябальнае пацяпленьне-- гэта змова ачкарыкаў.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру